Барысаў: Кандыдаты атрымалі пасведчанні
Сёння, 29 жніўня, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктар Гарбачоў і дзеючы дэпутат, старшыня Менскай абласной арганізацыі "Белая Русь" Віктар Гумінскі атрымалі ў Барысаўскім райвыканкаме пасведчанні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62.
Рэдактар недзяржаўнай газеты «Борисовские новости», які таксама намерваўся ўдзельнічаць у выбарах у гэтай акрузе і не быў зарэгістраваны ў сувязі з няправільным, па меркаванні акруговай камісіі, запаўненнем дэкларацыі аб прыбытках, сёння падаў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
















