Жыхары швецкага Гётэборгу зьбіралі сродкі для беларускіх рэпрэсаваных і палітзьняволеных

2005 2005-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 траўня актывісты Гётэборгскага аддзяленьня швецкай Арганізацыі за мір і арбітраж (Svenska Freds) – двойчы лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, сталага партнёра Праваабарончага цэнтру “Вясна” – зладзілі ў цэнтру гораду акцыю з мэтай праінфармаваць жыхароў пра сітуацыю ў Беларусі.

Акцыя праходзіла пад гістрычным беларускім бел-чырвона-белым сьцягам і пад выступ музычнай групы ”Circus Sol”. На шматлікія пытаньні мінакоў пра Беларусь і сітуацыю з правамі чалавека ў краіне адказвала Эва-Лена Ялмарссон – кіраўнік Гётэборгскага аддзяленьня Svenska Freds, якая неаднаразова прыязджала ў нашую краіну.

Падчас акцыі адбываўся збор ахвяраваньняў для беларускіх рэпрэсаваных і палітзьняволеных. Сабраныя сродкі будуць выкарыстаныя на дапамогу беларускім палітычным вязьням.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international