Магілёў: Назіральнікі скардзяцца ў Цэнтрвыбаркам і пракуратуру

2008 2008-08-29T14:01:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі Аляксандр Каралёў і Зміцер Салаўёў лічаць, што сваімі дзеяннямі акруговая выбарчая камісія №85 парушыла артыкулы 13 і 37 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і патрабуюць у Цэнтрвыбаркама і Пракуратуры прыняць меры па ліквідацыі парушэнняў і пакаранню вінаватых у парушэнні асобаў.

“15 жніўня, пасля фармавання ўчастковых выбарчых камісій, мною была прадпрынята спроба атрымаць звесткі аб іх складзе па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85, - гаворыць Аляксандр Каралёў, - але сакратар гэтай камісіі Тамара Міронава адмовілася даваць такую інфармацыю, спаслаўшыся на тое, што ў акруговую камісію гэта інфармацыя з Ленінскай адміністрацыі не паступала. Пры гэтым спадарыня Міронава прапанавала даведацца пра гэта з газет”.

У гэты ж самы дзень Аляксандр Каралёў набыў газету “Веснік Магілёва” у якой была неабходная яму інфармацыя аб складзе ўчастковых выбарчых камісій. “У камісіі гэтую інфармацыю ведалі, але спецыяльна адмовіліся яе прадастаўляць, - адзначае Аляксандр, - а гэта ёсць парушэнне артыкула 13 выбарчага Кодэкса РБ аб тым, што падрыхтоўка выбараў здзяйсняецца адкрыта і галосна”.

Таксама назіральнікі прасілі камісю праінфармаваць аб яе працы па праверцы подпісаў і выказалі жаданне прысутнічаць падчас гэтай працэдуры, накіраваўшы ў камісію спецыяльную заяву. Праз дзень яны атрымалі адказ, што назіральнікі маюць права прысутнічаць на паседжаннях камісіі. Абвестка аб паседжаннях вывешваецца на спецыяльным стэндзе.

“Аднак, праца па праверцы дакументаў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты прайшла без нашага ўдзелу, - гаворыць Аляксандр Каралёў, - Мы запыталі ў старшыні камісіі спадарыні Клеменковай, чаму адпаведна пададзенай нам заяўцы мы не былі запрошаны на паседжанне камісіі, на што атрымалі адказ, што праверка подпісаў праводзілася рабочымі групамі і не на паседжаннях камісіі і таму ў нас не было права ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах”.

Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты Аляксей Паўлоўскі таксама падаваў заяўку ў гэтую камісію з просьбай даць яму магчымасць прысутнічаць падчас працы камісіі па праверцы подпісаў, аднак атрымаў адказ, што толькі назіральнікі маюць права прысутнічаць на паседжаннях камісіі.

“Выпадак з Аляксеем Паўлоскім пацвердзіў, што праца па праверцы подпісаў мусіць праводзіцца не нейкімі працоўнымі групамі, а менавіта на паседжаннях камісіі, - працягвае назіральнік Аляксандр Каралёў, - а стварэнне такіх рабочых груп ёсць парушэннем артыкула 37 Выбарчага Кодэкса РБ аб арганізацыі працы камісій”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international