Магілёўшчына: З 20 дэмакратычных кандыдатаў вобласці зарэгістравана 16

2008 2008-08-29T12:19:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не зарэгістравалі двух кандыдатаў ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) Альберта Яўменава (ад ГА БНФ ”Адраджэньне”) з Асіповічаў і Таццяну Шамбалаву (аргкамітэт партыі “БХД”)з Магілёва. Таксама незарэгістравалі двух незалежных дэмакратычных кандыдатаў Юрыя Новікава і Ларысу Шукайла з Магілёва.

“Я прысутнічаў на паседжэнні камісіі, - гаворыць Юрый Новікаў, - на якой прадастаўлялі вынікі рэгістрацыі. Прычынай у адмове мне, Ларысе Шукайла і Таццяне Шамбалавай стала, нібыта тое, што шмат людзей, якія падпісаліся за прэтэндэнтаў  у кандыдаты ў дэпутаты, ставілі дату не сваёй рукой”.

З вынікамі рэгістрацыі Юры Новікаў не згодзен і ўжо рыхтуе скаргу ў Цэнтрвыбаркам.

“З шасці патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты па Магілёўскай прамысловай акрузе №87 пакінулі толькі два: праўладнага ідэолага спадара Мельнікава і незалежнага кандыдата спадара Расюка. А нас: Таццяну Шамбалаву, Ларысу Шукайла і мяне не зарэгістравалаі, напэўна, вырашылі сэканоміць такім чынам грашовыя сродкі”, - адзначае Юры Новікаў.

Не гледзячы на тое, што Альберта Яўменава не зарэгістравалі па Асіповіцкай выбарчай акрузе №89 акруга не засталася без дэмакратычнага кандыдата. Па гэтай акрузе зарэгістравалі незалежнага дэмакратычнага кандыдата Таісію Кабанчук.

Падводзячы вынікі, Юры Новікаў адзначыў, што незалежны кандыдат у Магілёўскай вобласці адсутнічае толькі на Быхаўскай выбарчай акрузе №82, а ўсе астатнія акругі закрыты дэмакратычнымі кандыдатамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international