Свабодны прафсаюз Беларускі прымушаюць пакінуць памяшканьне

2005 2005-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 траўня сыходзіць тэрмін, адведзены Свабоднаму прафсаюзу Беларускаму на высяленьне з памяшканьня.
Камунальнікі працягваюць настойваць на высяленьні, спасылаючыся на запазычанасьць па аплаце й на завяршэньне тэрміну арэнды. Прафсаюзныя лідэры гэтыя закіды зьняпраўджваюць. У ЖРЭА Партызанскага раёну такое становішча патлумачыць адмаўляюцца, а лідэр Свабоднага прафсаюзу Беларускага Генадзь Быкаў пракамэнтаваў гэта Радыё Свабода наступным чынам: “Ня ЖРЭА ж вырашае такія пытаньні. Мы там адзінаццаты год і нікіх праблемаў ніколі не было. Гэтак закрываюцца ўсе арганізацыі, якія не кантралююцца ўладай. Самі ўлады штурхаюць нас у плечы, каб мы займаліся не эканомікай, не сацыяльнымі ці прафсаюзнымі пытаньнямі, а палітыкай. Ну, дык, можа хутчэй разьбярэмся з рэжымам у гэтай краіне. Ужо даўно гэтая праблема высьпела.”
Прафсаюзнае кіраўніцтва заяўляе, што не пакіне займанае памяшканьне й будзе дамагацца вырашэньне спрэчкі ў судах. Акрамя таго, Генадзь Быкаў намерваецца давесьці новыя факты перасьледу ўладамі незалежных прафсаюзаў да міжнароднай супольнасьці. Напачатку чэрвеня распачынаецца сэсія Міжнароднай арганізацыі працы, якая мусіць разгледзець адмысловае пытаньне пра становішча з правамі прафсаюзаў у Беларусі. Ці будуць улады рабіць больш актыўныя захады ў справе высяленьня – пытаньне застаецца адкрытым.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international