Віцебск: Мяцежны капітан міліцыі Левінаў зарэгістраваны, крымінальны пераслед спынены

2008 2008-08-29T09:20:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Чыгуначнага раёна г.Віцебска не рызыкнула ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэя Левінава.

Нагадаем, Андрэя Левінава абвінавачвалі ў тым, што ён 8 жніўня прычыніў лёгкія цялесныя пашкоджанні калегу (кандыдату ў майстры спорту па боксе)  капітану міліцыі УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэю Захараву.  12 жніўня капітан міліцыі Андрэй Левінаў загадам начальніка УУС Віцаблвыканкаму быў звольнены з органаў унутраных спраў.

У абласной міліцыі засмучаныя - у выніку спланаванай правакацыі не атрымалася зрабіць з Андрэя Левінава крымінальніка. Зараз разглядаецца пытанне аб прыцягненні былога капітана міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 9.1. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях. Санкцыі дадзенага артыкула прадугледжваюць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або адміністратыўны арышт.

Не выключаная сітуацыя, калі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэй Левінаў будзе вымушаны праводзіць агітацыю ў месцах пазбаўлення волі. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international