15 траўня затрымалі былога дэпутата Сяргея Скрабца

2005 2005-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта радыё "Свабода" паведаміў памочнік экс-парлямэнтара Сяргей Галаганюк. Затрыманьне адбылося каля кватэры Скрабца ва Ўруччы, а затым яго перавезьлі ў Берасьце, дзе разьмясьцілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Паводле Сяргея Галаганюка, экс-дэпутат здолеў патэлефанаваць яму з мабільнага тэлефона адразу пасьля затрыманьня. Людзі, якія затрымалі Сяргея Скрабца, прадставіліся яму, як супрацоўнікі ўпраўленьня ў справах барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю: "Каля дзесятай гадзіны раніцы ён пайшоў у басэйн. І яго затрымалі. Яго, мабыць, чакалі каля пад'езду, магчыма званілі яму зьнізу, але ў яго дамафон быў адключаны. Скрабец спытаўся, на якой падставе яго затрымліваюць. Яму адказалі, па падазрэньні на тое, што ён хацеў даць хабар у памеры 30 тысячаў даляраў. Хацеў? Так жа можна любога затрымаць. Гэта ж нейкая бязглузьдзіца. У іх няма нічога..."

Сяргей Скрабец пасьпеў таксама перадаць, што яго вязуць на допыт у Берасьце, бо супрацоўнікі Упраўленьня інкрымінуюць яму жаданьне даць хабар нейкай службовай асобе Берасьця.
Літаральна праз гадзіну пасьля затрыманьня Сяргея Скрабца ў ягонай кватэры, а таксама ў кватэры ягоных бацькоў правялі ператрусы. Пра гэта мне паведаміла жонка спадара Скрабца -- Аляксандра: "Яны правялі ператрус у бацькоў, у нас дома. У нас шукалі нейкія дакумэнты, я пра іх нічога не ведаю, пра нейкую брэсцкую справу, быццам бы Сяргей там прапаноўваў камусьці нейкі хабар. Пазабіралі ягоныя старыя дакумэнты, лісты... У бацькі быў архіў -- выразкі газэтныя, іншыя матэрыялы пра Сяргея, яны там парыліся, і што хацелі, тое забралі. Гэтаксама й у нас. Забралі ягоны нататнік".

Паводле жонкі экс-дэпутата, "ператрусы праводзілі супрацоўнікі менскага ўпраўленьня ў справах барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю. У іх была на гэта санкцыя з Берасьця". Сяргей Скрабец пасьпеў таксама перадаць жонцы, што ў Берасьці ягоным допытам будзе займацца следчы ў асабліва важных справах Андрэй Ліванаў. Да гэтага часу ніякай афіцыйнай інфармацыі ў справе Сяргея Скрабца няма.

Скрабец у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня ўзначальваў дэпутацкую групу "Рэспубліка". Да абраньня дэпутатам ён кіраваў Гандлёвым домам "БелБабаеўскі". Скрабец абвінавачваўся ў незаконным атрыманьні крэдытаў ад дзяржавы. У кастрычніку мінулага году ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай даць яму палітычны прытулак. Аднак станоўчага адказу ён не атрымаў.

Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што праваахоўчыя ворганы затрымалі кур’ера, які вёз з Вільні 200 тысячаў даляраў для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international