Аршанскі рэгіён: Па два кандыдаты на дэпутацкія крэслы

2008 2008-08-28T14:52:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталі вядомыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Аршанскім рэгіёне. Так, па Лепельскай акрузе № 23 кандыдатамі сталі старшыня Чашніцкага райвыканкама Анфім Міхалевіч і юрысконсульт прыватнага прадпрыемства з Віцебска Таццяна Садоўская. Абодва кандыдаты - беспартыйныя. Як вядома, у гэтай акрузе не змог здаць дакументы ў камісію прадстаўнік АДС Аляксей Аляксандровіч, які быў затрыманы міліцыяй за некалькі гадзін да заканчэння тэрміна падачы падпісных лістоў.

У Аршанскай-Гарадской акрузе № 26 пасведчанні кандыдатаў атрымалі беспартыйны начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Жэрэла і сябра АГП настаўнік Уладзімір Юржыц.

Падобная сітуацыя і ў Аршанскай-Дняпроўскай акрузе № 27. Тут змагацца за дэпутацкія мандаты будуць цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў беспартыйны Уладзімір Адашкевіч  і інжынер УП "Лёс", сябра Партыі БНФ Ганна Леўчанкава.

Не абыйшлося без страт у Сенненскай акрузе № 30. Дырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў п. Коханава Уладзімір Куратнік, чыя ініцыятыўная група была зарэгістраваная, ад далейшай барацьбы адмовіўся. Недастатковую колькасць подпісаў для рэгістрацыі сабрала прадстаўнік Еўрапейскай кааліцыі прадпрымальнік Святлана Чарных. Не прадставіў у камісію падпісныя лісты і пенсіянер, сябра КПБ Міхаіл Пятроўскі з Ліёзна. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Папкоў і галоўны рэдактар газеты «Товарищ», сябра ПКБ Сяргей Вазняк.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international