Мазыр: На двух акругах пяць кандыдатаў

2008 2008-08-28T14:36:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 жніўня адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты па Мазырскай выбарчай акрузе №42. Першай разглядалася кандыдатура Арцюшэнка Яўгена Антонавіча, намесніка Генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах Мазырскага НПЗ. Ён вылучаўся ад працоўнага калектыву і шляхам збору подпісаў. Усе пададзеныя дакументы акруговай выбарчай камісіяй прызнаны даставернымі, і Я. Арцюшэнка адзінагалосна быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў НС РБ.

Другой разглядалася кандыдатура прадстаўніка ад АДС Арлова Леаніда Васільевіча, дацэнта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. І. Шамякіна. Ён вылучаўся пратаколам ад партыі АГП і шляхам подпісаў грамадзян. 18,6 % подпісаў прызнаны несапраўднымі: па першаму адбору 20%, па дадатковаму 15%. Асноўнымі прычынамі “несапраўднасці” сакратар камісіі В.А. Уласевіч назвала подпісы, пастаўленыя не самім выбаршчыкам, а таксама дата подпісу прастаўленая не асабіста падпісаўшымся выбаршчыкам. Асноўны акцэнт сакратаром камісіі пры вызначэнні сапраўднасці подпісаў быў зроблены на заключэнне эксперта-крыміналіста. Л.Арлоў запатрабаваў дакладнага тлумачэння па гэтых фактах ад акруговай камісіі.

Не пашанцавала трэццяму прэтэндэнту, вылучэнцу ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлітвасці, Дзенісенка Уладзіміру Уладзіміравічу, які не ўказаў ў дэкларацыі зямельны ўчастак і дачны дом. Рашэннем камісіі яму адмоўлена ў рэгістрацыі. Дзянісенка, азнаёміўшыся з актам БТІ, абяцаў абскардзіць рашэнне АВК. 

У Палескай выбарчай камісіі №43 зацверджаны тры кандыдаты. Ад АДС Гаўрыленка Мікалай Мікалаевіч – вылучаны партыйным пратаколам Аб’яднанай грамадзянскай партыяй.

“Праўладны” кандыдат Канопліч Сяргей Міхайлавіч, старшыня Ельскага райвыканкама, вылучаўся ад працоўных калектываў і шляхам збору подпісаў. Хаця ў сябра акруговай камісіі Андрэя Кара, вылучанага ад АГП, падчас праверкі подпісаў меліся заявы выбаршчыкаў, работнікаў дзіцячага яслі-сад №5, што ў іх збірала подпісы загадчыца установы ў працоўны час, ён быў зацверджаны кандыдатам. 

Не прызналі сапраўднымі шмат подпісаў за дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Іванавіча Касцяна, але паколькі ён быў вылучаны па партыйнаму пратаколу ад КПБ, то рэгістрацыю ў якасці кандыдата атрымаў.

Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international