У Барысаве не зарэгістравалі двух кандыдатаў ад апазіцыі

2008 2008-08-28T14:23:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння раніцай адбыліся паседжанні акруговых выбарчых камісій па дзвюх Барысаўскіх акругах № 62 і 63. У выніку Барысаўская сельская выбарчая акруга №63 застаўся безальтэрнатыўнай. У рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты было адмоўлена сябру партыі БНФ Сяргею Салашу, і за дэпутацкі мандат будзе "спаборнічаць" толькі генеральны дырэктар Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Барысаўхлебпрам" Васіль Гур'янаў.

 

Сяргея Салаша не зарэгістравалі нібыта з-за вялікай колькасці подпісаў, прызнаных несапраўднымі. Рэдактару недзяржаўнай газеты "Барысаўскія навіны" Анатолю Букасу, які жадаў балатавацца па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62, адмовілі ў рэгістрацыі з-за няправільнага запаўнення дэкларацыі аб прыбытках.

 

У гарадской акрузе № 62 будуць канкураваць дзеючы дэпутат, старшыня Менскай абласной арганізацыі "Белая Русь" Віктар Гумінскі і сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, кіраўнік зарэгістраванай ва Украіне грамадскай кампаніі "За волю прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў.

 

Зрэшты, тэарэтычна сітуацыя можа змяніцца: Сяргей Салаш і Анатоль Букас маюць намер абскардзіць рашэнні акруговых камісій у Цэнтральнай выбарчай камісіі.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international