Светлагорск: Кандыдаты зарэгістраваны

2008 2008-08-28T12:22:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Светлагорску 27 жніўня адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі, на якім кандыдатамі ў дэпутаты Нацыянальнага сходу зарэгістраваны Сяргей Дайнека і Валянціна Кавалёва. Аб гэтым паведаміў Вадзім Болбас, назіральнік ад грамадзян у акруговай выбарчай камісіі.

“Абодва яны вылучаліся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, – гаворыць Вадзім Болбас. – За С. Дайнеку ў камісію былі прадстаўлены 1208 подпісаў выбаршчыкаў. За В. Кавалёву – 4130; яна вылучана таксама ад вытворчага аб’яднання “Хімвалакно” і домабудаўнічага камбіната.”

Паводле Выбарчага кодэксу, спачатку камісія правярала па 200 подпісаў за кожнага вылучэнца. В. Болбас распавёў, што два паседжанні акруговай камісіі прайшлі 26 жніўня:

“На ранішнім паседжанні члены камісіі прыйшлі да высновы, што колькасць подпісаў за Дайнеку, якія яны палічылі несапраўднымі, перавышае норму. У такім выпадку камісія мае права правесці дапаўняльную праверку. На працягу дня былі правераны яшчэ 50 подпісаў. На вячэрнім паседжанні вызначылі, што з усіх правераных подпісаў за С. Дайнеку колькасць несапраўдных – 14,8%, што не перавышае дапушчальную норму. За В. Кавалёву камісія знайшла 2,8% несапраўдных подпісаў.”

На паседжанні 27 жніўня прысутнічалі таксама самі вылучэнцы, кіраўнікі іх ініцыятыўных груп і карэспандэнты мясцовых газет “Ранак-плюс” і “Светлагорскія навіны”. Акрамя В. Болбаса, у камісіі ёсць назіральнік з грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, але на паседжаннях 26 – 27 жніўня ён адсутнічаў.

“Камісія зарэгістравала С. Дайнеку і В. Кавалёву кандыдатамі і ўручыла ім адпаведныя пасведчанні – паведаміў В. Болбас. – Затым была праведзена жараб’ёўка аб чарговасці іх выступаў па радыё і тэлебачанні. Выступы на абласным радыё запланаваны на 3 верасня, на абласной тэлевізіі – на 19 верасня”.

В. Болбас кажа, што за перыяд праверкі подпісаў і рэгістрацыі кандыдатаў у яго адна заўвага да камісіі: назіральніку было адмоўлена ў азнаямленні з дакументамі аб вылучэнні кандыдатаў, хоць артыкул 13 Выбарчага кодэкса прадугледжвае, што падрыхтоўка выбараў праводзіцца “адкрыта і галосна”.

С. Дайнека – інжынер “Аўтасэрвіса”, сябра Партыі камуністаў беларускай. Беспартыйная В. Кавалёва з 2004 г. з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, а да таго была намеснікам старшыні Светлагорскага райвыканкама. Гаворыць Святлана Міхальчанка, кіраўнік ініцыятыўнай групы С. Дайнекі:

“У некаторых нашых падпісных лістах запісы былі зроблены розным почаркам. У выніку камісія зрабіла вынову, што ў зборы подпісаў удзельнічалі людзі, якія не ўваходзілі ў ініцыятыўную групу. Гэтыя лісты і склалі асноўную колькасць подпісаў, прызнаных несапраўднымі. У цэлым мы не маем прэтэнзіяў да камісіі за прайшоўшы этап працы.”  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international