Хрысціянскіх дэмакратаў дапыталі па справе аб выбуху

2008 2008-08-27T15:20:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку дапыталі лідэраў аргкамітэту па стварэнню грамадзкага аб'яднання «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) па справе аб выбуху ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня.

Як паведаміла 27 жніўня прэс-служба БХД, на працягу апошніх пяці дзён супрацоўнікі крымінальнага вышуку цікавіліся прадстаўнікамі аргкамітэта Алесем Шэіным і Дзянісам Садоўскім, а таксама іншымі чальцамі аргкамітэту.

26 жніўня сустаршыню аргкамітэта А.Шэіна дапытаў капітан міліцыі Валожынскага раённага крымінальнага вышуку Аляксандар Акушко. Супрацоўнік міліцыі растлумачыў палітыку, што падставай для допыту з'яўляецца адміністрацыйная справа па масавых акцыях, па якой ён быў асуджаным летась. А.Акушко пытаў, ці мае дачыненне А.Шэін да выбуху ў Менску, піша БелаПАН.

Сустаршыня аргкамітэту адмовіўся рабіць адбіткі пальцаў і экспертызу ДНК, паколькі не з'яўляецца падазраваным.

"Нягледзячы на нежаданне сустракацца з супрацоўнікамі міліцыі, іхняя настойлівасць пераходзіць усялякія межы", — заявіў адказны сакратар арганізацыі БХД Дзяніс Садоўскі, да якога міліцыянер прыйшоў дадому, каб узяць адбіткі пальцаў і сліну на экспертызу ДНК. Супрацоўнік міліцыі растлумачыў неабходнасць допыту Д.Садоўскага тым, што той з'яўляўся адным з заяўнікоў на правядзенне пікету ў рамках кампаніі "За свабоду сумлення" у 2007 годзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international