Рэчыца: За “нязручныя” пытанні акруговая камісія пагражае вынесці папярэджанне назіральніку

2008 2008-08-27T13:54:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Рэчыцы яшчэ да пачатку перыяду агітацыі апублікаваны артыкулы пра чыноўніка райвыканкама Алу Ісачанку, якая вылучаецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Назіральнік Уладзімір Кошчанка пацікавіўся, хто яе вылучыў – у адказ яму паабяцалі скласці пратакол аб парушэнні назіральнікам свайго статусу.

Начальнік фінансавага аддзела выканаўчага камітэта Рэчыцкага раёна Ала Ісачанка вылучаецца ў дэпутаты ў Рэчыцкай выбарчай акрузе. Газета “Дняпровец” 16 і 23 жніўня апублікавала 2 артыкулы аб яе паспяховай працы. Артыкулы надрукаваны да таго, як праведзена рэгістрацыя кандыдатаў і пачаўся перыяд агітацыі. Заснавальнікамі газеты з’яўляюцца раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў. Аб Леанідзе Невары і Валерыі Пуціцкім, якія таксама вылучаюцца тут у дэпутаты, газета нічога не публікавала.

18 жніўня назіральнік Ул. Кошчанка, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), запытаў у акруговай выбарчай камісіі, ад якога працоўнага калектыву вылучана ў дэпутаты А. Ісачанка. Члены камісіі адказалі, што калі ён будзе задаваць “нязручныя” пытанні, то яны складуць пратакол аб парушэнні Кошчанкам статуса назіральніка з вынясеннем папярэджання. Між тым, артыкул 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляецца “адкрыта і галосна”. 21 жніўня рэчыцкая газета “Тэлевід-інфо” паведаміла, што А. Ісачанка вылучана ў дэпутаты працоўным калектывам Рэчыцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

“Праваабаронцы засвабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international