Менск: Праверкай дакументаў аб вылучэнні дэмакратычных кандыдатаў займаецца КДБ

2008 2008-08-27T12:28:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У правядзенні праверкі сапраўднасці подпісаў і іншых дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ад АДС непасрэдны ўдзел прымаюць супрацоўнікі КДБ. Да такой высновы прывялі факты, атрыманыя з выбарчага штабу Вольгі Казулінай, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Сухараўскай выбарчай акрузе № 102.

 

Учора, 26 жніўня, ад сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Казулінай Яны Паляковай, жыхаркі Салігорску, супрацоўнікі КДБ запатрабавалі тлумачэнні наконт яе ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

 

- Мне патэлефанавалі дадому, але мяне не было. Калі я ператэлефанавала па нумары, які перадала мне маці, то трапіла ў прыёмную КДБ. Дзяжурны сказаў, што следчы капітан Далідовіч, упаўнаважаны па Менскай вобласці, хоча са мной паразмаўляць наконт майго удзелу ў выбарчай кампаніі. Яго цікавіць, на якой падставе я, не пражываючы ў Менску, працавала ў гэтым горадзе. Таму Далідовіч мне павінен ператэлефанаваць. Праз некаторы час ізноў раздалося тэлефанаванне – ужо са Слуцкага РАУС. Там таксама сказалі, што хочуць са мной паразмаўляць, таму па мяне заедуць і адвязуць у Слуцк. У абодвух выпадках я сказала, што ўсе "запрашэнні" прымаю толькі ў выглядзе павесткі, - распавяла Яна Палякова.

 

Такі раптоўны інтарэс да сваёй асобы Яна звязвае з тым, што яна ў ініцыятыўнай группе сабрала найбольшую колькасць подпісаў у падтрымку сваёй прэтэндэнткі, не пражываючы ў Менску. Бо пры рэгістрацыі яе ў якасці сябры ініцыятыўнай групы ніякіх пытанняў наконт яе прапіскі і месца жыхарства ў акруговай камісіі не ўзнікала.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international