Любань: Цікавая “ непамятлівасць ”

2008 2008-08-27T11:06:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газеце "Голас Любаншчыны" ад 23 жніўня 2008 года (№№ 107 - 109) апублікаваны артыкул пад назвай "Праведзена вучоба". У артыкуле ўказана, што акруговая камісія Любанскай выбарчай акругі № 68 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сумесна з аддзелам арганізацыйна - кадравай працы Любанского райвыканкама правяла семінар - вучобу з старшынямі, намеснікамі старшыняў і сакратарамі ўчастковых выбарчых камісій.

        Падчас семінара - вучобы перад кіраўнічтвам участковых камісій выступілі старшыня акруговай камісіі Любанскай выбарчай акругі № 68, галоўны юрысконсульт Любанскага райвыканкама, намеснік начальніка Любанскага РАУС, прадстаўнікі санэпідстанцыі, МНС і шэраг іншых службовых асобаў. На семінары падрабязна асвятляліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца выбараў. 

Цікавы наступны факт. Сябра  акруговай камісіі Любанскай выбарчай акругі № 68 Надзея Агафонова Надзея, жонка прэтэндэнта ў кандыдаты, сябра АГП Арцёма Агафонова наогул не ведала аб правядзенні падобнага семінара. Ніхто не палічыў патрэбным паставіць яе аб гэтым у вядомасць. Застаецца толькі здагадвацца - зроблена гэта было наўмысна або мела месца звычайная непамятлівасць?

"Праваабаронцы  за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international