Ігара Рынкевіча дапыталі ў справе выбуха ў Мінску

2008 2008-08-25T17:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

25 жніўня ў Завадскім РУУС Мінску быў дапытаны каардынатар грамадскай камісіі па раследванні абставінаў теракту, які адбыўся ў сталіцы ў ноч з 3 на 4 ліпеня, Ігар Рынкевіч. Як паведаміў Рацыі сам палітык, следчы размаўляў з ім як з “чалавекам, якога правяраюць на датычнасць да выбуху”.

Размова Ігара Рынкевіча са следчым заняла ўсяго каля 10 хвілінаў. На допыце палітыку паведамілі, што ў следства ёсць інфармацыя, якая дазваляе праверыць яго датычнасць да выбуху падчас Дня Незалежнасці ў Мінску. Згодна слоў следчага, дапытаць Рынкевіча загадаў начальнік крымінальнай міліцыі ГУУС Мінгарвыканкаму Генадзь Захараў. Аднак ніякіх папер, якія падцвярджалі б гэта, палітыку прадстаўлена не было. Спадар Рынкевіч адразу папярэдзіў следчага, што ў ноч з 3 на 4 ліпеня знаходзіўся дома, і нічога пра выбух патлумачыць не можа. Тады яму было прапанавана дабраахвотна здаць адбіткі пальцаў і ўзор сліны на аналіз ДНК. Ігар Рынкевіч зрабіць гэта адмовіўся. На гэтым размова скончылася.

Палітык лічыць, што ўлады мэтанакіравана выкарыстоўваюць выбух у Мінску, каб сабраць поўнае дасье на лідэраў апазіцыі:

- Можна канстатаваць, што за два месяца, якія прайшлі пасля выбуху, у органаў крымінальнага вышуку нічога няма, акрамя жадання замазаць чорнымі фарбамі прадстаўнікоў апазіцыі, якія змагаюцца з аўтарытарным рэжымам.

Паводле Ігара Рынкевіча, зараз беларускія спецслжбы шукаюць у стане апазіцыі “альбо казачка, альбо слабачка”, які пойдзе на здзелку з сумленнем і абвінаваціць лідэраў дэмакратычных сіл у датычнасці да выбуху ў Мінску. А тое, што допыты апазіцыянераў не спыняюцца, сведчыць пра тое, што пакуль такога чалавека ўлады знайсці не здолелі, упэўнены Ігар Рынкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international