У Жодзіне выключаны з мясцовага палітэхнікуму актывіст “Маладога Фронту” Сяргей Мурашка

2005 2005-05-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17-гадовы Сяржук Мурашка вучыўся на 2 курсе Жодзінскага палітэхнікума. 12 траўня, як звычайна, ён прыйшоў на заняткі. Яго запрасіў намесьнік дырэктара па выхаваўчай частцы, які сказаў, што прыйшоў загад на выключэньне Сяржука з тэхнікуму за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка.

26 красавіка Сяргей Мурашка быў затрыманы ў Менску ў часе ўдзелу ў акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Паплечнікі жодзінскага актывіста зь мясцовай суполкі “Маладога фронту” на знак пратэсту супраць выключэньня яго з тэхнікума правялі акцыю каля Жодзінскага гарвыканкама. Распавядае лідэр суполкі Павал Красоўскі карэспандэнту Радыё Свабода: “Мы правялі пікет у падтрымку Сяржука Мурашкі, якога сёньня адлічылі з навучаньня. Таму што ён нармальна вучыцца, але гэтая сыстэма ўзяла сваё і яго адлічылі. На пікет сабраліся каля 15 чалавек. Каля будынка гарадзкога гарвыканкама мы стаялі з плякатамі. Там было шмат плякатаў, дзе было напісана “Смольскі, Мурашка, Чарткоў, Красоўскі і Савіч: хто наступны?”. Гэта ўжо пяты выпадак у Жодзіне, калі выганяюць актывіста нашай арганізацыі. Мы перадалі пэтыцыю і заяву ў жодзінскі гарвыканкам. У заяве мы патрабавалі аднавіць Сяржука Мурашку і спыніць перасьлед жодзінскай актыўнай моладзі. Акцыя адбылася без затрыманьняў. Але былі перапісаныя прозьвішчы ўдзельнікаў. Я мяркую, што гэты перасьлед можа прадоўжыцца”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international