Рэчыца: назіральнікам своечасова паведамляюць аб паседжаннях камісіі

2008 2008-08-26T16:38:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У акруговай камісіі Рэчыцкай выбарчай акругі ў ліку назіральнікаў дзейнічаюць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ. Назіральнікам тут своечасова паведамляюць аб датах правядзення паседжанняў камісіі.

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ул. Кошчанка у пачатку жніўня  прадставіў у камісію дакумент аб накіраванні яго назіральнікам. У камісіі запісалі яго нумар тэлефону і сказалі, што напярэдадні паседжанняў будуць звязвацца. Так і зрабілі: перад чарговым паседжаннем, якое адбылося 18 жніўня, назіральніку зараней затэлефанавалі. На паседжанні камісіі Ул. Кошчанка назіраў за абмеркаваннем пытання аб завяршэнні вылучэння кандыдатаў у дэпутаты і аб пачатку працы па праверцы сапраўднасці сабраных подпісаў.

26 жніўня ў Рэчыцкай акруговай камісіі прынялі таксама дакумент ад сябра Партыі БНФ Алены Агафонавай аб накіраванні яе назіральнікам у гэтую камісію. Наступнае паседжанне камісіі, паведамілі ёй, плануецца на 27 жніўня. А. Агафонава накіравана назіральнікам ад Рады (кіруючага органа) Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.

 “Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international