Гомельшчына: Улады Гомельскай вобласці не адказалі на ліст грамадзянкі

2008 2008-08-25T15:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Жыхарка Рэчыцы Алена Агафонава не атрымала адказ ад гомельскіх абласных уладаў на свой ліст с просьбай растлумачыць, чаму яе не ўключылі ў акруговую выбарчую камісію. Заканадаўства прадугледжвае, што адказы на лісты грамадзян павінны быць даны на працягу 2-х тыдняў.

У ліпені ў краіне фарміраваліся акруговыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Гомельская абласная арганізацыя Партыі БНФ вылучыла А. Агафонаву ў акруговую камісію Рэчыцкай выбарчай акругі. Аднак прэзідыум Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў (старшыня - Валерый Сцяпанавіч Сяліцкі) і Гомельскі абласны выканаўчы камітэт (старшыня – Аляксандр Серафімавіч Якабсон) не ўключылі яе ў камісію. 

Па заканадаўству, абласныя ўлады вырашаюць на сваё меркаваньне, каго з вылучаных кандыдатур уключыць у акруговыя камісіі. У выніку ў Рэчыцкай камісіі зусім няма прадстаўнікоў Аб’яднаных дэмакратычных сіл. На меркаванне старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Валерыя Пуціцкага, які вылучаецца ў дэпутаты ў гэтай акрузе, такая сітуацыя выклікае недавер да выбараў: канкурэнт Пуціцкага – начальнік фінансавага аддзелу Рэчыцкага райвыканкама Ала Ісачанка, а ўся выбарчая камісія створана з людзей, якіх падабрала ўлада.

У сваёй заяве, якую А. Агафонава накіравала ў ліпені на адрас гомельскіх абласных уладаў, яна прасіла растлумачыць, чаму яе не уключылі ў камісію. Прайшло ўжо болей за 3 тыдні, але адказу яна не атрымала. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international