Скаргу ў ЦВК напісаў Іван Шэга

2008 2008-08-26T15:43:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Слонімскі прэтэндэнт на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў здзіўлены трактоўкай сваіх паводзін з выбаршчыкамі.

Учора ён быў вымушаны звярнуцца ў акруговую выбарчую камісію, каб яе члены патлумачылі ліст, дасланы на яго імя. Адтуль вынікала, што прэтэндэнт папярэджваецца – нібыта прымушаў мясцовых інвалідаў ставіць подпісы ў сваю падтрымку.

Як патлумачыў Шэга, гэта інваліды самі звярнуліся да яго, таму што далей выносіць сваё гаротнае жыццё ўжо не могуць. Арганізацыю перасялілі ў іншае памяшканне, а грошай на рамонт не хапае. Як і не хапае шмат чаго іншага. Яму, аднак, паказалі лісты, нібыта пацвярджаючыя "сілавы" збор подпісаў – маўляў, Шэга сам прыходзіў да іх і абяцаў падтрымку, нават замежную.

– Пры той сустрэчы, – кажа Іван, – я не абяцаў падтрымкі, проста арганізаваў яе. Выклікаў журналістаў і сказаў інвалідам: гаварыце, што баліць. А яны:  баімся, арганізацыю знішчаць увогуле. Тады я ім прапанаваў напісаць ліст у Адміністрацыю прэзідэнта, на што яны зноў адказалі: "баімся". Вось кароценькі сюжэт той сустрэчы.

А ў акруговай камісіі яму паказалі лісты інвалідаў: сам прыйшоў да іх і абяцаў падтрымку ўзамен подпісаў. Усе яны былі напісаны адной рукой. Запіс размовы ў камісіі Шэга запісаў на дыктафон і адрэгаваў імгненна: напісаў скаргу ў ЦВК з прылажэннем гэтага самага запісу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international