Барысаў: Спроба правакацыі або абраза?

Тэгі: выбары-2008

Сябра партыі БНФ Сяргей Салаш, які падаў дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 шляхам збору подпісаў грамадзянаў, учора ўвечары, 25 жніўня, знайшоў у сваёй паштовай скрыні позву з міліцыі. Намеснік начальніка аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Барысаўскага РАУС Алег Воўкаў запрашаў Сяргея Салаша з'явіцца для дачы тлумачэнняў з нагоды адміністрацыйнага правапарушэння 18 жніўня да 10 раніцы.

 

Паколькі позва была атрымана толькі ўчора, Салаш здолеў толькі сёння звязацца з Алегам Волковым па тэлефоне. Той паведаміў, што падставай для позвы паслужыла заява сакратара акруговай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 Таццяны Стасавай. Яна вінаваціць Сяргея Салаша ў тым, што ён абразіў яе, назваўшы ў прысутнасці чатырох сведак "фальсіфікатаркай". Салаш і Воўкаў дамовіліся сустрэцца заўтра, 27 жніўня, у 10 раніцы ва ўпраўленні ўнутраных спраў Барысаўскага райвыканкама.

 

Сяргей Салаш лічыць абвінавачванне абсурдным. Ён лічыць, што яго з'яўленне ў міліцыі раніцай 18 жніўня магло перашкодзіць яму падаць заяву аб рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

 

Таццяна Стасава, бібліятэкар сярэдняй школы №11 горада Барысава, неаднаразова ўваходзіла ў склад акруговых камісій па выбарах дэпутатаў парламента і абіралася сакратаром камісій.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international