Маладэчна: Вылучэнцы ў дэпутаты ад улады ўжо выступаюць па радыё

2008 2008-08-26T13:32:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да 28 жніўня 2008 г. уключна адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але вылучэнцы ў дэпутаты ад улады ўжо даўно пачалі агітацыю.

 

Так, дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты ў Маладзечанскую гарадскую выбарчую акруговую камісію №70 прадставіў дырэктар УО «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж» Мікалай Анатолевіч Жгун. Прэтэндэнта падтрымлівае мясцовая ўлада, таму ён ужо два разы адзначыўся вялікімі хвалебнымі артыкуламі з фотаздымкамі ў «Маладзечанскай газеце»: 09.08.2008 г. і 20.08.2008 г. і выступіў на мясцовым тэлебачанні.

 

Акрамя таго, 25.08.2008 г. у 18.10 Н.А. Жгун выступіў ужо па абласным FM радыё «Менская хваля».

 

Такім прэтэндэнтам усё можна, а вось пытанне распаўсюджвання друкаванага матэрыялу аб пазіцыі аб'яднаных дэмакратычных сіл было разгледжана акруговай камісіяй, і прэтэндэнт ад АГП А.У. Шумкевіч панёс пакаранне.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international