viasna on patreon

Смаргонь: Датэрміновая агітацыя ў Смаргоні

2008 2008-08-26T13:29:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Таццяна Голубева, якая з’яўляецца і прэтэндэнтам у кандыдаты на сёлетніх выбарах, ужо два тыдні вядзе актыўную перадвыбарчую агітацыю.

Т. Голубева раз’язджае па прадпрыемствах выбарчай акругі і праводзіць "справаздачы дэпутата перад выбаршчыкамі". На гэтых сустрэчах яна распавядае пра новыя законы, прынятыя з яе удзелам, і даводзіць, што яна зможа зрабіць для Смаргоні, калі зноў пераможа на выбарах.

19 і 21 жніўня Таццяна Голубева выступіла на Смаргонскім мясцовым кабельным тэлебачанні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства