У Брэсце былі затрыманы два актывісты апазіцыі

2008 2008-08-26T13:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Брэсце ўвечары 25 жніўня былі затрыманы два актывісты апазіцыі, якія распаўсюджвалі ўлёткі аб байкоце парламенцкіх выбараў. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, інцыдэнт адбыўся на вуліцы Савецкай, непадалёк ад кінатэатра "Беларусь", дзе сямёра маладых актывістаў апазіцыі раздавалі прахожым улёткі. На некаторых з удзельнікаў акцыі былі майкі з падпісам "Байкот".

Паводле слоў праваабаронцы, прыкладна ў 19.30, калі маладыя людзі раздалі ўсе ўлёткі і ўжо разыходзіліся, да двух з іх — Івана Стасюка і Яўгена Скрабца — падышлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі праехаць у аддзел унутраных спраў. 

На працягу амаль гадзіны міліцыянеры вялі перамовы з маладымі людзьмі, якія катэгарычна адмаўляліся ехаць у аддзяленне. Яўген Скрабец быў адпушчаны пасля таго, як прад'явіў свой пашпарт. У Івана Стасюка не было пры сабе дакументаў і яго ў 20.30 даставілі ў Ленінскае РАУС. Актывіста адпусцілі ў 20.40 пасля высвятлення асобы.

- У Беларусі галасаванне не з'яўляецца абавязковым. Людзі могуць не ўдзельнічаць у выбарах і заклікаць да гэтага іншых, — пракаментаваў сітуацыю праваабаронца. — Наколькі мне вядома, гэта першая падобная акцыя, якая адбылася ў Брэсце, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international