Барысаўскія ўлады "выжываюць" недзяржаўную прэсу

2005 2005-05-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 8-га траўня ў крамах КУП "Борисовский горпищеторг" перастала прадавацца газета "Курьер из Борисова". З 1-га траўня кіёскі "Мінаблсаюдруку" ў Барысаве перасталі прымаць у продаж газету "Борисовские новости". У абодвух выпадках дамовы на рэалізацыю гэтых выданняў былі скасаваныя арганізацыямі ў аднабаковым парадку.
Акрамя гэтага, з 1-га чэрвеня будзе спынена рэалізацыя выдання ў паштовых аддзяленнях г. Барысава. Пра гэта ў канцы красавіка паведаміў А. Букасу начальнік Барысаўскага вузла паштовай сувязі.
Выцясненне недзяржаўнай прэсы з пунктаў рэалізацыі пачалося пасля таго, як ідэалагічны аддзел Барысаўскага гарвыканкама сабраў інфармацыю пра шляхі распаўсюду недзяржаўных выданняў горада. Па звестках службы маніторынга ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", з пачатку сакавіка супрацоўніца ідэалагічнага аддзелу гарвыканкама тэлефанавала кіраўнікам рэдакцый і пыталася, якім чынам распаўсюджваецца іх газета.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international