Баранавічы: Дзяржаўная газета пракладае Уладзіміру Майсюку “дарогу” ў парламент

2008 2008-08-26T07:30:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газеце “Заря”, заснавальнікам якое з’яўляецца Брэсцкі аблвыканкам і абласны Савет, (№ 93 за 21.08.2008г.) з’явілася чарговая публікацыя пра Уладзіміра Майсюка, дзеючага дэпутата ПП НС РБ, які зноў рупіцца ў народныя абраннікі па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7. На гэты раз у артыкуле карэспандэнта Алены Юркевіч “Дороги Владимира Майсюка”адзначаецца, што жыхары Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў чатыры гады таму аддалі за Майсюка 75 адсоткаў галасоў і што генеральны дырэктар “Брэстаўтадора” спраўдзіў іх надзеі, як дэпутат. Газета распавядае пра тое, як дзякуючы Майсюку палепшаны стан вуліц у Ляхавічах, праведзены ў хаты газ, што наказы выбаршчыкаў выконваюцца. Па сутнасці, у парушэнне выбарчага заканадаўства, “Заря” ужо даўно пачала агітацыю за Уладзіміра Майсюка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international