Гомель: назіральнік ад СНД спяшаецца «ацаніць» выбары

2008 2008-08-25T08:52:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія газеты апублікавалі станоўчы водгук назіральніка ад СНД Анатоля Бекешчанкі адносна арганізацыі выбарчага працэсу ў Гомельскім рэгіёне.

"Гомельскія ведамасці" (19 жніўня) друкуюць артыкул "Без заўвагаў", дзе перадаюць словы Анатоля Бекешчанкі: "У цэлым па горадзе ўсё ідзе ў межах выканання выбарчага кодэкса і ў адпаведнасці з тэрмінамі, заўвагаў няма". А у газеце "Савецкі раён" (20 жніўня) назіральнік запэўнівае, што выбарчыя камісіі "працуюць спраўна, арганізавана і ў адпаведнасці з заканадаўствам". З газеты даведваемся, што назіральнік зрабіў такую выснову, азнаёміўшыся з працай 6 акруговых камісій, а таксама пабываўшы на паседжаннях некаторых участковых.

У адрозненне ад калегаў з місіі СНД, назіральнікі місіі АБСЕ ад падобных каментароў устрымліваюцца. Афіцыйна пра гэта заяўляе дзяржаўная газета "Гомельскія ведамасці" (23 жніўня) у артыкуле "Еўропа за намі назірае": "Ад якія-небудзь ацэнак убачанага госці адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што гэтага не дазваляе рабіць статус назіральнікаў".

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international