А.Мех: “Гэты суд — прыклад цынізму і здрады ўлады”

2008 2008-08-22T22:50:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

22 жніўня суддзя суда Кобрынскага раёна Аляксандар Бабаскін вынес рашэньне адмовіць сябру Партыі БНФ Аляксандру Меху па ўсіх пунктах яго пазову.


Заяўнік патрабаваў аднавіць яго на працы ў “Белтрансгазе”, кампенсаваць матэрыяльныя і маральныя страты. Вынік, як кажа Аляксандр Мех, яго расчараваў:

“Я не чакаў, зусім не чакаў такога рашэння. Доказы, якія мы прадставілі суду, — стопрацэнтныя, што ўся гэтая справа сфальшаваная. Яна — прыклад падману, цынізму і здрады ўлады, якая цяпер у Беларусі”, -- заявіў палітык “Радыё Свабода”.

Суд у Кобрыне доўжыўся тры дні. Прысутнічала практычна ўсё кіраўніцтва Партыі БНФ, актывісты апазіцыі з Берасцейшчыны, журналісты.

Юрыст прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей, грамадзкі абаронца Аляксандра Меха, заяўляе, што рашэньне Кобрынскага райсуду будзе абскарджана:

“Адразу напісалі, каб нам выдалі матывіровачную частку рашэння. Будзем падаваць касацыйную скаргу. А калі я выступаў у судзе, то казаў, што палітычнае становішча ў Беларусі змяняецца, з турмаў вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя. Прасіў: “Не рабіце вы таксама памылку!” Але да мяне суд не прыслухаўся”.

Інжынэр Аляксандар Мех быў звольнены з Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” у чэрвені гэтага году. Перад гэтым начальнік Кобрынскага УМГ Уладзімір Галашка і начальнік Кобрынскай управы КДБ Андрэй Басько 16 хвілін вялі з ім так званую прафілактычную гутарку. Пад пагрозай звальнення з працы яны змушалі Меха адмовіцца ад удзелу ў выбарах, казалі, што ён не знойдзе працы ва ўсёй Беларусі, ціснулі на тое, што ў Аляксандра ёсць сям’я — малыя дзеці і жонка. Прапановы начальніка і кадэбіста Аляксандар Мех запісаў на дыктафон. Гутарка была агучаная ў эфіры “Свабоды” і надрукаваная ў газеце “Народная воля”.

Аляксандар Мех мае дзве вышэйшыя адукацыі. Больш як 14 гадоў ён працаваў інжынэрам ААТ “Белтрансгаз”. Быў звольнены сёлета ў чэрвені, калі прыняў рашэнне ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Зараз Аляксандар Мех — прэтэндэнт на дэпутацкі мандат у Кобрынскай выбарчай акрузе № 12.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international