Аналіз складу раённых выбарчых камісіяў па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

2003 2003-01-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З мэтай правядзеньня выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў было ўтворана 117 раённых выбарчых камісіяў з колькасьцю сяброў 1 451 чалавек.
У склад раённых выбарчых камісіяў увайшлі 25 прадстаўнікоў палітычных партыяў, сярод якіх: КПБ – 8, ПКБ – 10, БСДП (НГ) – 2, ЛДП – 3, Аграрная партыя – 1, АГП – 1.
Ад грамадзкіх арганізацыяў у склад камісіяў увайші 235 чалавек, сярод якіх: БРСМ – 56, Грамадзкае аб’яднаньне ветэранаў – 46, Беларускі саюз жанчын – 20, Прафсаюзы – 111, Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў -- 1, Грамадзкае аб’яданьне выратавальнікаў і пажарнікаў – 1.
Ад працоўных калектываў у склад камісіяў увайшло 432 чалавекі.
Ад грамадзянаў шляхам падачы заяваў – 610 чалавек.
Ад органаў, якія ўтварылі камісіі – 149 чалавек.
У прыведзенай ніжэй табліцы прыводзіцца інфармацыя пра склад дзесяці раённых выбарчых камісіяў з Гарадзенскай, Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласьцей.
Аналіз праводзіўся па спосабах вылучэньня сяброў камісіяў. Падчас аналізу выкарыстоўвалася інфармацыя, разьмешчаная ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі. У шматлікіх выпадках у сродках масавай інфармацыі друкаваліся толькі імёны і прозьвішчы сяброў камісіяў, а інфармацыя аб месцы працы і спосабе вылучэньня адсутнічала. Гэта ўскладняла магчымасьць правядзеньня аналізу.

№ Раённая выбарчая камісія Прадстаўнікі палітычных партыяў (%) Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, прафсаюзаў (%) Прадстаўнікі органаў мясцовага самакіраваньня, органаў мясцовай улады, дзяржструктур
(%) Прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў (у т.л. прадпрыемстваў бюджэтнай сферы), (%) Сябры камісіяў, вылучаныя ад грамадзянаў шляхам падачы заяваў (%)
1 Крычаўская --- --- --- 5 (38,5 %) 8 (61,5%)
2 Касцюковіцкая --- ---- 2 (15,4 %) 7 (53,8 %) 4 (30,8%)
3 Бярозаўская 1 (7,7%) 2 (15,4%) 2(15,4%) 3 (23,1 %) 5 (38,5%)
4 Маладэчанская --- 3 (23,1%) 2 (15,4 %) 4 (30,7 %) 5 (38,5%)
5 Зэльвенская 1 (7,7%) 6 (46,1%) 2 (15,4%) -- 4 (30,8%)
6 Наваградская --- 3 (27,3%) 2 (18,2%) 1 ( 9%) 5 (45,4%)
7 Свіслацкая --- 4 (30,7%) 2 (15,4%) 2 (15,4%) 5 (30,8%)
8 Шчучынская --- 3 (23,1 %) 2 (15,4%) 4 (30,7%) 4 (30,8%)
9 Асіповіцкая --- --- --- 7 (53,8%) 5 (30,8%)
10 Клічаўская --- --- 1 (7,7%) 5 (38,5%) 7 (53,8%)
Разам: 2 (1,6%) 21 (16,4%) 15 (11,7%) 38 (29,7%) 52 (40,6%)

Каментар: пры аналізе складу прыведзеных вышэй раённных камсісіяў па правядзеньню выбараў у раённыя Саветы дэпутатаў можна зрабіць наступныя высновы:
1. Найменьншае прадстаўніцтва ў дадзеных раённых камсісях маюць прадстаўнікі палітычных партыяў. Гэта цалкам паўтарае тэндэнцыі, якія назіраліся пры фармаваньні абласных, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкаваньня ) камісіяў. Але варта адзначыць, што нізкае прадстаўніцтва палітычных партыяў у раённых камісіях часткова можа быць звязана з адсутнасьцю ў некаторых раёнах зарэгістраваных ва ўстаноўленым законам парадку першасных арганізацыйных структураў. Гэта, у адпаведнасці з арт. 33 ВК Рэспублікі Беларусь і Пастановай Цэнтральнай камісіі да 25 лістапада 2002 года, зьяўляецца неабходнай умовай пры вылучэньні прадстаўнікоў палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў у склад адпаведных тэрытарыяльных камісіяў. Адсутнасьць зарэгістраваных альбо пастаўленых на ўлік першасных арганізацыйных структураў палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў зьвязана са складаным парадкам рэгістрацыі партыйных структураў.
2. Найбольшае прадстаўніцтва ў складзе раённых камсісяў маюць сябры, вылучаныя ад працоўных калектываў і шляхам падачы заяваў грамадзянамі.
Пры гэтым даволі вялікую колькасць вылучаных ад працоўных калектываў і шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў складаюць прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемстваў, дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіраваньня і самакіраваньня. Напрыклад, у Шчучынскую раённую тэрытарыяльную камісію шляхам падачы заявы выбаршчыкаў вылучаны Марчук А.А. – начальнік выпраўленчай установы адкрытага тыпу №3 па нагляду за асуджанымі пры аддзеле унутраных справаў Шчучынскага райвыканкаму; у гэтую ж камісію сходам выбаршчыкаў працоўнага калектыву інсьпекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Шчучынскаму раёну быў вылучаны начальнік аддзелу Пятровіч Генрык-Зьбігнеў Альбертавіч. У Наваградзкую раённую камісію падачы заяваў ад грамадзянаў вылучаны Пракорым М.Л. – намеснік камандзіра вайсковай часткі 14103 па выхаваўчай працы; у гэтую ж камісію шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў вылучаны Бузюк Ю.С. – дырэктар Гарадзенскага абласнога ўнітарнага паліграфічнага прадпрыемства “Наваградзкая друкарня”.

Такім чынам, пры фармаваньні раённых выбарчых камісіяў па правядзеньні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў не забясьпечаны прынцып шырокага прадстаўніцтва грамадзкасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international