У Беларусі працягваецца рэлігійны пераслед: беларускім суполкам Свядомасці Крышны незаконна і беспадстаўна адмовілі ў праве стварыць рэлігійнае аб’яднанне.

2002 2002-08-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 жніўня шэраг беларускіх суполак Свядомасці Крышны былі вымушаныя звярнуцца ў суд Цэнтральнага раёнаг. Мінска з патрабаваннем абавязаць Камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў зарэгістраваць рэспубліканскае аб’яднанне вернікаў гэтай канфесіі.
Беларускія крышнаіты лічаць, што адмова ў рэгістрацыі іх арганізацыі з’яўляецца незаконнай і неабгрунтаванай. У прыватнасці, да беларускіх прыхільнікаў Свядомасці Крышны прад’яўдяюць патрабаванні згодна з новым законам аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыяў. Але гэты закон яшчэ не дзейнічае, бо ён не быў зацьверджаны Саветам Рэспублікі і не падпісаны Прэзідэнтам. Службовыя асобы Камітэта па справах рэлігіяў (старшыня Буко, загадчык аддзела рэлігіяў Калінаў) прымушаюць заснавальнікаў новага аб’яднання закладаць у статут нормы, якія абмяжоўваюць правы вернікаў і не адпавядаюць дзеючаму заканадаўству. Напрыклад, іх прымушаюць зацьвердзіць у статуце, што аб’яднанне можа дзейнічаць тольукі пры наяўнасці ў сваім складзе не меней за 10 зарэгістраваных мясцовых суполак, кожная якая павінная налічваць не меней за 20 чалавек. Дадзенае патрабаванне відавочна грунтуецца на новым законапраекце, паколькі ў дзеючым законе аб вераывызнанні падобнай нормы няма.
Да таго ж Камітэт па справах рэлігіяў па незразумелых прычынах адмаўляецца прызнаваць сапраўднасць юрыдычнай адрэсы аб’яднання Свядомасці Крышны, якая была афіцыйна і законна выдадзеная гэтай рэлігійнай арганізацыі адміністрацыяй Цэнтральнага раёна г. Мінска.
Відавочна, што рэгіструючы орган адносіцца да рэгістрацыі крышнаітаў перадузята і занадта строга. За юрыдычна неабгрунтаванымі патрабаваннямі схаванае простае імкненне не дапусціць існавання ў краіне легальнага аб’яднання Свядомасці Крышны. Гэта даволі дзіўна, бо мясцовыя суполкі крышнаітаў ужо колькі год зарэгістраваныя і дзейнічаюць у некалькіх месцах Беларусі.
Як адзначана ў прэсавым рэлізе мінскай суполкі Свядомасці Крышны, гэта не першы выпадак, калі дзяржава выкарыстоўвае ў барацьбе супраць гэтай канфесіі відавочна незаконныя мэтады. Вось ужо 3 гады беларускія крышнаіты пазбаўлены магчымасці мець зносіны са сваімі замежнымі адзінаверцамі., паколькі правам запрашаць у Беларусь замежных святароў валодае толькі зарэгістраванае рэспубліканскае аб’яднанне. 10 траўня 2001 г. Беларускія крышнаіты падалі ўсе неабходныя дакументы для рэгістрацыі такога аб’яднання, але на працягу 14 месяцаў яны былі вымушаныя выпраўляць гэтыя дакументы ў адпаведнасці з неабгрунтаванымі прэтэнзіямі Камітэта па справах рэлігіяў. Кіраўніцтва камітэту выкарыстоўвала стары бюракратычны крок: калі на законных падставах адмовіць нельга (паколькі гэта незаконна), то трэба цягнуць час, здзеквацца над вернікамі. І гэта пры тым, што для вырашэння гэтага пытання заканадаўства дае камітэту не болей за месяц.
У гэтай сітуацыі беларускія крышнаіты былі вымушаныя звярнуцца ў суд, з патрабаваннем прымусць Камітэт па справах рэлігіяў даць у рэшце рэшт альбо пазітыўны, альбо негатыўны адказ па гэтым пытанні. 4 ліпеня суд падтрымаў патрабаванні крышнаіцкіх суполак і абавязаў рэгіструючы орган даць канчатковы адказ. Натуральна, што ён быў адмоўны. Паказальна, што нават для атрымання адмовы вернікам трэба было судзіцца. Зараз іх чакае новы тур судовага разбяральніцтва, па абскарджанні гэтай адмовы.
Апошнім часам пытанне свабоды веравызнання апынулася ў цэнтры грамадскай увагі. У значнай ступені гэта было выкліканае планаванымі зменамі ў закон аб веравызнанні. Аўтары новага закона, які можа набыць моц ужо ўвосень, кажуць, што ягоны жорсткі змест не будзе падставай для рэлігійнага пераследу. Аднак сумны досвед рэгістрацыі грамады Свядомасці Крышны, разбурэнне праваслаўнай царквы ў мястэчку Пагранічны, адміністратыўны пераслед вернікаў індуісцкай канфесіі – усё гэта сведчыць пра адсутнасць у краіне нармальнай і дэмакратычнай дзяржаўна- царкоўнай палітыкі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international