Светлагорск: Падначаленыя камісіі

2008 2008-08-22T13:52:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Большасць участковых камісій у Светлагорскай выбарчай акрузе сфарміраваныя ў асноўным з работнікаў адной арганізацыі. Узначальваюць камісіі кіраўнікі гэтых арганізацый. Вельмі зручна для любых маніпуляцыяў: ніхто з членаў камісіі не стане пярэчыць свайму дырэктару.

У камісіі на Пралетарскім выбарчым участку № 1 – толькі работнікі цеплаэлектрацэнтралі; на Маладзёжным ўчастку № 13 – вытворчага аб’яднання “Хімвалакно”; на Чырвонаармейскім ўчастку № 14 – Цэлюлозна-кардоннага камбіната. Згодна апублікаванаму спісу, работнікі былі вылучаны на сходах структурных падраздзяленняў: напрыклад, на цеплаэлектрацэнтралі – ад бухгалтэрыі, электрычнага цэху, хімічнага цэху і г. д.

“Мы прааналізавалі састаў камісій і на іншых участках – гаворыць Віктар Раманішка, сябра Гомельскай абласной рады Партыі БНФ. – У арганізацыях, дзе няма структурных падраздзяленняў – напрыклад, у школах – работнікаў прымушалі вылучацца ў камісіі шляхам збору подпісаў. У выніку ў большасці камісій – у асноўным работнікі адной арганізацыі. З 28 вылучаных прадстаўнікоў дэмакратычных сіл райвыканкам нікога ў камісіі не ўключыў. Значыць, улада загадзя нешта хавае.”

Выбарчыя ўчасткі ёсць ва ўсіх мясцовых школах. Распавядае адзін з настаўнікаў (імя прасіў не называць): “У кожную камісію аднаго чалавека ўключае райвыканкам. Гэта дырэктар школы альбо хто-небудзь з кіраўніцтва. Ён і становіцца старшынём камісіі. Выбараў старшыні на паседжанні камісіі не было. Дырэктар адразу паводзіць сябе як старшыня, а ў пратаколе пішуць, што яго выбралі.”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international