viasna on patreon

Лябедзька: «Рана казаць, што палітвязняў няма»

2008 2008-08-22T11:29:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Цяпер шмат гаворыцца аб тым, што Беларусь засталася без палітвязняў. Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька перакананы, што гэта не так.

«Напрыклад, удзельнікі знакамітай палітычнай “справы чатырнаццаці”, хоць не знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, але абмежаваныя ў правах, – адзначае А. Лябедзька. – Яны абмежаваныя ў свабодзе руху і па краіне, і яе межы; ім небяспечна ўдзельнічаць у палітычных акцыях; яны ня могуць балатавацца на выбарах. Таму рана казаць аб тым, што ў Беларусі няма палітвязняў. Гэта можна будзе сцвярджаць, калі ўсе, асуджаныя па палітычных справах, будуць цалкам рэабілітаванымі».

Аб гэтым сама аспекце казаў на сваёй прэс-канферэнцыі і Аляксандар Казулін: «памілаванне» ён лічыць зневажальным і патрабуе «безумоўнага вызвалення», г. зн. зняцця судзімасці і аднаўлення ўсіх – у прыватнасці, палітычных – правоў. Без гэтага, упэўнены А.Казулін, Захаду занадта рана пачынаць перамовы з беларускай уладай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства