11 траўня ў судзе польскага горада Беласток адбыўся першы разгляд абвінавачаных у справе штотыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”.

2005 2005-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разам абвінавачваюць 11 асобаў. Галоўны рэдактар “Нівы” Яўген Вапа паведаміў: “Сёньня абвінаваўца, а гэта значыць пракуратура, прадставіла нам прапановы так званага “умоўнага пакараньня” . Гэта значыць, каб мы пагадзіліся быць вінаватымі. Калі мы прызнаем сябе вінаватымі, то ў гэтым выпадку атрымаем ўмоўнае пакараньне з адтэрміноўкай на год і штраф ў памеры да 600 злотых. Але мы не лічым сябе вінаватымі. І гатовыя прадстаць перад судом, каб давесьці гэта грамадскасьці! Таму ўсе абвінавачаныя сябры Праграмнай Рады тыднёвіка “Ніва” на такую прапанову не пагадзіліся і суддзя прыняў рашэньне накірваць справу судовае дасьледваньне. Тэрмін пачатку судовага паседжаньня пакуль што не вызначаны”.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” занепакоены дзеяннямі дыскрымінацыйнага характару ў дачыненні да беларускай меншасці ў Польшчы.
Мы заклікаем звярнуць увагу на сітуацыю, якая склалася вакол тыднёвіка “Ніва” і школ з вывучэннем беларускай мовы на Беласточчыне.
Сябрам Праграмнай Рады штотыднёвiка беларусаў Польшчы “Нiва” -- аўтарытэтным грамадскiм дзеячам Яўгену Вапу, Яўгену Мiрановiчу, Мiхасю Андрасюку, Юрыю Хмялеўскаму i Мiхалу Стэльмашуку прад’яўлены абвінавачанні ў няправiльным выкарыстаннi грашовых сродкаў, выдаткаваных польскай дзяржавай на падтрымку выдання.
Гэтыя дзеянні польскіх уладаў успрымаюцца намі як форма запалохвання беларускай нацыянальнай меншасці з мэтай выключэння яе з культурнага, грамадскага і палітычнага жыцця Польшчы.
Выклікае занепакоенасць тое, што польскія ўлады паўтараюць практыку, якая існуе сёння ў Беларусі пры аўтарытарным рэжыме А.Лукашэнкі, арыентаваным на русіфікацыю беларускага грамадства і дыскрымінацыю беларускай культуры і адукацыі.
Мы ўпэўнены, што ў інтарэсах польскай дзяржавы развіваць традыцыі талерантнасці.
Рэспубліка Польшча з’яўляецца сябрам Еўрапейскага Звязу, ратыфікавала асноўныя пакты і канвенцыі ААН, тым самым узяла на сябе абавязацельствы па захаванні правоў нацыянальных меншасцяў.
У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае кіраўніцтва краіны прыняць меры па спыненні праяваў дыскрымінацыі і забяспечыць выкананне міжнародных абавязацельстваў і стандартаў у галіне правоў чалавека ў дачынені да беларускай нацыянальнай меншасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international