10 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менску адбылася моладзевая акцыя пратэсту супраць перайменаваньня вуліц у сталіцы. Затрыманыя сямёра ўдзельнікаў

2005 2005-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 траўня на Кастрычніцкай плошчы адбылася маладзёвая акцыя пратэсту супраць перайменаваньня праспэктаў, паведаміла прэс-служба Партыі БНФ. У акцыі ўзялі ўдзел каля 400 чалавек. Затрымана сямёра ўдзельнікаў акцыі.
У мірнай акцыі пратэсту супольна ўдзельнічалі Маладзёвая ініцыятыва "Вока", Моладзь БНФ, Малады Фронт, навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэю ды інтэрнэт-супольнасьць. Iнфармацыя пра акцыю распаўсюджвалася вылучна праз інтэрнэт і тэлефонныя СМС-весткі. Такім чынам атрымаўся адзін з найбольш масавых флэш-мобаў у Менску. А 19-й гадзіне каля 400 чалавек сталі жывым ланцугом на Навамескім пляцы, пачалі надзяваць бел-чырвона-белыя нарукаўныя павязкі з надпісам "SOS", аднак два ўзводы амону пачалі адціскаць іх углыб пляцу. Калі ўдзельнікі акцыі засьпявалі нацыянальны гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", амонаўцы пачалі выхопліваць з шэрагу актывістаў. Калі іншыя селі на кукішкі, на іх скіраваўся амонаўскі аўтобус. Былі затрыманыя Францішак Вячорка, Павал Шавель, Міхась Воўчак, Арцём Цеплякоў, Барыс Гарэцкі й яшчэ двое хлопцаў.
Затрыманых (некаторых з ужываньнем сілы) кінулі ў амонаўскі аўтобус з нумарам КI 6225, дзе, паводле іхных сьведчаньняў, на іх нецэнзурна лаяліся, пагражалі расправай, абшуквалі, адбіралі тэлефоны. Праз гадзіну аўтобус адвёз іх у Цэнтральны РАУС і перадаў міліцыі. Каля 21.15 яны былі адпушчаныя без тлумачэньняў і прабачэньняў.
"Каля Цэнтральнага РАУС я пачуў, як пасьля "выгрузкі" маладых хлопцаў амонаўцы атрымалі тэрміновы загад ехаць на месца сапраўднага злачынства -- спробы згвалтаваньня. Гэта значыць, што яны -- два ўзводы! -- датуль не маглі выконваць працу, якой чакае ад іх грамадзтва, за якую ім плоцяць падаткаплатнікі і за якую ў цывілізаваных краінах паважаюць паліцыю: змагацца са злачыннасьцю", -- сказаў Вінцук Вячорка, які з пляцу паехаў сустракаць свайго сына й іншых затрыманых. "Абурэньне людзей з прычыны лукашэнкаўскіх перайменаваньняў вуліцаў вельмі вялікае. I мы сёньня даказалі, што можна апэратыўна зладзіць прыкметную негвалтоўную акцыю пра балючую праблему, выкарыстоўваючы сучасныя сродкі інфармаваньня", -- сказаў, выйшаўшы з РАУС, Міхась Воўчак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international