Гарадок: Склад участковых камісій невядомы ні выбаршчыкам, ні акруговай камісіі

2008 2008-08-21T18:41:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, стварэнне ўчастковых выбарчых камісій павінна адбыцца не пазней 13 жніўня. Рашэнні аб стварэнні ўчастковых камісій з указаннем іх складаў, месца знаходжання, нумароў тэлефонаў павінны былі быць апублікаваныя ў сямідзённы тэрмін пасля стварэння.

      Газета «Городокский вестник» раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў г.Гарадок (Віцебская вобласць) 16 жніўня (субота, №63) апублікавала рашэнне Гарадокскага раённага выканаўчага камітэта "Аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання" без спасылкі на нумар рашэння і дату яго прыняцця.

Само рашэнне было апублікавана не цалкам. Апублікаваны склад толькі 3 з 34 (!) участковых выбарчых камісій. Працяг паследаваў 19 жніўня (аўторак, №64). Газета апублікавала склад яшчэ 14 участковых выбарчых камісій. Персанальны склад 17 участковых выбарчых камісій Гарадокскага раёна Віцебскай вобласці не даведзены да выбаршчыкаў. Наступны нумар (№65) газеты «Городокский вестник» павінен выйсці толькі 23 жніўня.

Сябра акруговай выбарчай камісіі Віцебскай сельскай выбарчай акругі №21 Вадзім Вішнеўскі 21 жніўня растлумачыў, што ў камісіі такіх дадзеных няма і парэкамендаваў звярнуцца ў раённы выканаўчы камітэт г.Гарадок. Такім чынам, поўны склад створаных участковых выбарчых камісій у Гарадокскім раёне не даведзены ва ўстаноўлены выбарчым заканадаўствам тэрмін не толькі да выбаршчыкаў, але і да сябраў акруговай выбарчай камісіі.

Скаргу на дадзенае парушэнне выбарчага закона ў ЦВК 21 жніўня накіраваў назіральнік Павел Левінаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international