Рашэнне па справе Аляксандра Меха сёння прынята не будзе

2008 2008-08-21T17:05:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў судзе Кобрынскага раёна працягнулася слуханне справы сябра Партыі БНФ Аляксандра Меха да Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ТАА “Белтрансгаз”.

Нагадаем, што з пасады інжынера гэтай арганізацыі Мех быў звольнены 30 чэрвеня. Аляксандр Мех звязвае сваё звальненне з працы з намерам балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. “Народная воля” знаёміла сваіх чытачоў з раздрукоўкай размовы, якая адбылася ў кабінеце начальніка Кобрынскага ўпраўлення ТАА “Белтрансгаз” Уладзіміра Галашкі. На ёй таксама прысутнічаў начальнік Кобрынскага ўпраўлення КДБ Андрэй Басько. Гэтыя людзі спрабавалі адгаварыць Меха ад удзелу ў парламенцкай кампаніі, адкрыта заявілі яму, што ўдзел у выбарах будзе каштаваць яму працы. Мех адмовіўся ад “своеасаблівай” прапановы і быў звольнены.

Зараз Мех патрабуе аднавіць яго на працы, спагнаць з адказчыка грошы за вымушаны прагул, а таксама выплаціць яму кампенсацыю ў памеры 1 мільёна рублёў.

Учора суддзя Кобрынскага раённага суда Аляксандр Бабаскін не прызнаў раздрукоўку размовы ў кабінеце Галашкі доказам і не дазволіў праслухаць размову ў ходзе судовага разбіральніцтва.

Працэс быў прыпынены пасля судовых спрэчак бакоў. Чакалася, што сёння ў судзе сваю пазіцыю па справе агучыць прадстаўніца Кобрынскай пракуратуры Валянціна Філіпчык. Аднак гэтага не адбылося.

“Судовае пасяджэнне працягвалася хвілін дзесяць, -- расказаў “Народнай волі” Аляксандр Мех. -- Суддзя аб’явіў, што для працягу разгляду справы яму патрэбны мае дакументы, пададзеныя ў акруговую выбарчую камісію. Якія канкрэтна дакументы і нашто яны патрэбны, суддзя Бабаскін не патлумачыў”.

Працяг разгляду справы Аляксандра Меха прызначаны на 9.00 22 жніўня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international