У гадавіну зьнікненьня Юрыя Захаранкі акцыі памяці прайшлі ў Польшчы і Нямеччыне

2005 2005-05-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 траўня ў цэнтры Варшавы сябры Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі наладзілі пікет, прысьвечаны гадавіне зьнікненьня Юрыя Захаранкі. Каля 15 чалавек раздавалі мінакам матар’ялы зь інфармацыяй пра зьнікненьні апанэнтаў беларускага рэжыму, трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты з надпісамі: “Мы памятаем пра ахвяры рэжыму Лукашэнкі” ды іншыя. Адначасова з пікетам адбыўся пэрформанс. Вось што сказаў Радыё Свабода адзін з удзельнікаў акцыі Антось Цялежнікаў: “Мы наладзілі своеасаблівы пэрформанс – чалавек, пераапрануты ў Лукашэнку, у вайсковым мундуры і касцы, ходзіць вайсковым крокам з аркушамі паперы, дзе, прыкладам, напісана: “Я не парушаю правы чалавека”, “Я не зачыняю незалежныя газэты”, “Я не перасьледую апанэнтаў рэжыму” і “Я ня нішчу беларускую культуру”. Потым, калі гэтыя аркушы перагортваюцца, дык бачна , што з другога боку напісана: “Я ня маю з гэтым нічога супольнага”. Людзі падыходзяць, цікавяцца”.

7 траўня з 13 да 15 гадзінаў у горадзе Ландсхут блізу Мюнхена Зьвяз беларусаў Нямеччыны ладзіў пікет з нагоды шостай гадавіны зьнікненьня Юрыя Захаранкі. Пікет быў дазволены гарадскімі ўладамі Ландсхуту. На плякатах, што трымалі пікетоўшчыкі, было напісана: “Юрый Захаранка стаў ахвярай дыктатарскага рэжыму ў Беларусі”. Арганізатар пікету палітычны уцякач з Гомелю Яўген Мурашка сказаў: “Мы на склероз не пакутуем, мы памятаем усе дрэннае і добрае, што было ў Беларусі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international