Казулін: У нашай сістэме інстытут правасуддзя разбураны да аснавання

2008 2008-08-20T10:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўнікі поўсотні беларускіх і замежных СМІ ледзве ўціснуліся ў невялікае памяшканне сядзібы партыі БНФ. Казулін планаваў даць прэс-канферэнцыю ў больш прасторным пакоі нямецкага адукацыйныга цэнтру, але гарадскія ўлады на тое дазволу не далі.

Падалося, калі палітык апынуўся ў прыцэле дзесяткаў фота і відэакамераў – ён ледзве стрымліваў слёзы.Яшчэ болей расчуліўся палітвязень, калі праз шэрагі журналістаў да яго прабілася з кветкамі Таццяна Кім – маці палітвязня Андрэя Кіма.

- Хачу павіншаваць вас з выхадам на волю ад усяго народа. Я збірала подпісы за кандыдатаў і заўжды размаўлялі пра вас. Мы вельмі рады вашаму вызваленню. Цяпер галоўнае – беражыце сябе.

Аляксандр Казулін пачаў сваю прамову з падзякаў. І спачатку згадаў простых людзей, якія не забываліся на яго і пісалі лісты ў калонію.

- Практычна няма такой краіны ў свеце, адкуль бы я не атрымліваў лісты ў калоніі. Рэкорд быў 220 лістоў на дзень. Я вельмі ўдзячны ўсім гэтым людзям.

Аляксандр Казулін адразу ж на пачатку зазначыў, што не бачыў на ўласныя вочы загаду пра сваё памілаванне. Больш за тое, калі не было бы трагічных абставінаў, Казулін адмовіўся бы ад выхаду з калоніі. Палітык таксама звярнуўся да лідэраў краінаў  Еўрасаюзу з ЗША з просьбай не разглядаць яго вызваленне, як пачатак дыялогу з уладай.

- Я звяртаюся да ЗША і Еўрасаюзу, каб факт майго вызвалення не ўспрымаўся, як магчымасць для пачатку дыялогу з уладай. Калі адначасова прыходзяць навіны пра смерць і вызваленне – гэта вельмі складана. Магу сказаць з усёй відавочнасцю, калі бы не смерць цесця я бы не выйшаў на волю паводле загаду аб памілаванні. 

Палітык быў асуджаны на 5,5 год зняволення і правёў за кратамі з іх два з паловай. Палітвязень  называе гэты час “турэмнай адукацыяй” і кажа, што толькі пацвердзіўся ў той думцы, што Беларусь – гэта “духоўны канцлагер”.

- Заяўляю, што ў нашай сістэме інстытут правасуддзя разбураны да аснавання. Пра гэта сёння трэба думаць найперш.

Казулін зазначыў, што толькі цяпер адчуў сябе палітыкам. У сувязі з гэтым ён паведаміў, што не збіраецца спяшацца з гучнымі заявамі ды высновамі. І нават на тое, што без яго прысутнасці ён быў змешчаны з пасады старшыні Беларускай  сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Казулін успрыняў па-філасофску.

- Дзеянні Ляўковіча – здрадніцкія. Але я не засмучаюся, бо неаднакроць з гэтым сутыкаўся. Успрымаю маё змяшчэнне з пасады старшыні партыі, як знак лёсу пра тое, што развітваюся з мінулым. Я пазбавіўся ўсіх праблем, што былі там. Я сёння ніхто і па-шчырасці гэта вельмі прыемна, бо адчуваю, што перад мной адкрываюцца ўсе шляхі.

Палітык таксама зазначыў, што мае намер удзельнічаць у будучай прэзідэнцкай кампаніі, але пакуль не можа сказаць у якой якасці. Пакуль ён праводзіць перамовы з іншымі палітыкамі. У бліжэйшы час мае адбыцца сустрэча Казуліна з Аляксандрам Мілінкевічам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international