Полацак: штраф моладзеваму актывісту

2008 2008-08-21T09:46:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Алесь Круткін аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні, або 70 тысяч рублёў, за тое, што не прыйшоў у ваенкамат.

Судзьдзя полацкага гарсуду спадарыня Абрамава прызнала актывіста "Маладога фронту" Алеся Круткіна парушальнікам правапарадку за тое, што ён нібыта праігнараваў першы выклік у ваенкамат, каб пазьбегнуць службы ў войску.

Хлопец аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні, або 70 тысяч рублёў.

Паводле Алеся Круткіна, позву ў ваенкамат, пра якую ідзе гаворка, ён не атрымліваў і зьявіўся туды ўжо на паўторны выклік — каб атрымаць накіраваньне на мэдычную камісію для вайсковага прызыву. Дарэчы, камісія палічыла яго непрыдатным для службы ў войску, бо ў хлопца дужа кепскі зрок. Аднак гэта ня сталася аргумэнтам для суду, які вырашыў, што моладзевы актывіст сьвядома спрабаваў ухіліцца ад вайсковага абавязку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства