Ціск аказваўся і на тых, хто збіраў подпісы, і на тых, хто падпісваўся

2008 2008-08-21T09:25:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Добруш

20 жніўня галоўны доктар Добрушскай раённай бальніцы Ала Маскаленка выклікала да сабе на прыватную гутарку супрацоўніц гэтай жа ўстановы. Гэтыя 6 маладых медсясцёр паставілі свае подпісы за вылучэнне Адама Варанца кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Сельскай акрузе № 37(Адам Воронец з'яўляецца вылучэнцам па адзіным спісе АДС).

Сутнасць гутаркі галоўнага доктара з супрацоўнікамі медустановы была ў тым, што яны не мелі правы падпісвацца за гэтага чалавека, бо працуюць у дзяржаўнай установе і звязаныя з ім працоўнымі адносінамі - кантрактам. Адклікаць свае подпісы галоўдоктар не прапаноўвала.

Рагачоў

У Рагачоўскай выбарчай акрузе быў аказаны ўціск на чалавека, які збіраў подпісы за вылучэнне Максіма Камароўскага кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

М. Камароўскі, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), вылучаецца ў Рагачоўскай выбарчай акрузе. “На аднаго чалавека з маёй ініцыятыўнай групы быщ аказаны ціск, каб ён адмовіўся ад збору подпісаў – гаворыць Камароўскі. – Спачатку гэты ціск аказвала кіраўніцтва ў яго на працы, затым – раённы выканаўчы камітэт.” Тысячу подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты трэба было здаць да 18 жніўня. “Мая ініцыятыўная група здала ў акруговую выбарчую камісію 1002 подпісы выбаршчыкаў” – паведаміў М. Камароўскі. Яго канкурэнтам з’яўляецца “ўладны” вылучэнец – Уладзімір Міхасёў, начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці.

Жлобін

У Жлобінскай выбарчай акрузе адзін з тых людзей, хто збіраў подпісы за вылучэнне ў кандыдаты Валерыя Рыбчанкі, адмовіўся ад сабраных подпісаў. Гэта здарылася пасля таго, як на чалавека быў аказаны ціск з боку ўлады. Тым не меньш,  В. Рыбчанка, сябра Партыі камуністаў Беларускай, задаволены прайшоўшым этапам. “Яшчэ 15 жніўня мая ініцыятыўная група прадаставіла ў акруговую выбарчую камісію 1079 подпісаў” – гаворыць В. Рыбчанка. Кандыдатам “ад улады” тут вылучаецца начальнік цэха Беларускага металургічнага заводу Уладзімір Батан.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international