Бабруйскія СМІ працягваюць піяр у адзін бок, а незалежныя кандыдаты пішуць скаргі

2008 2008-08-21T09:17:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля таго, як акруговыя выбарчыя камісіі скончылі прымаць дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты, эстафету піяра праўладных кандыдатаў перахапіла газета “Вечерний Бобруйск”. У матэрыяле пад назвай “Выдвижение кандидатов в Палату представителей закончилось” узгадваюцца толькі чатыры прозвішчы – Уладзіміра Карпяка, Анатоля Глаза, Алены Шамаль і Аляксандра Казлова.

 

Тым часам незалежныя прэтэндэнты ў ППНС выказваюць сваё незадавальненне такімі паводзінамі  бабруйскіх СМІ. – Я склала і паслала ўжо дзве скаргі, адрасаваныя Лідзіі Ярмошынай і ў Бабруйскі суд Ленінскага раёна, - распавядае Алена Мядзведзева. – Да скарагаў я прыклала асобнікі газет “Бабруйскае жыццё” і “Вечерний Бобруйск”, дзе друкаваліся інтэрв’ю з прэтэндэнтамі ад улады. Зараз чакаю адказ.

 

Іншыя бабруйскія незалежныя вылучэнцы ў кандыдаты ў дэпутаты вырашылі дачакацца моманту рэгістрацыі, і ўжо потым займацца скаргамі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international