Рэгістрацыя вылучэнцаў ад Партыі БНФ пад пагрозай

2008 2008-08-20T12:44:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 жніўня ў 17:45 ў сядзібу Партыі БНФ прыйшоў начальнік аддзела грамадскіх аб'яднанняў Упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі спадар Печкуроў з лістом, у якім утрымлівалася патрабаванне да 11 гадзін раніцы 20 жніўня прадаставіць у Мінюст арыгіналы альбо завераныя копіі дакументаў аб вылучэнні партыяй кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Па меркаванні юрыста Уладзіміра Лабковіча, такія патрабаванні Міністэрства юстыцыі не грунтуюцца на законе: “Закон "Аб палітычных партыях" прадугледжвае 10-дзённы тэрмін для прадастаўлення дакументаў у Міністэрства юстыцыі, а артыкул 38 Выбарчага кодэкса прадугледжвае 3-дзённы тэрмін для падачы інфармацыі па запыце з акруговых выбарчых камісій”.

Разам з тым, адзначае юрыст, калі дакументы не будуць пададзеныя ў вызначаны Мінюстам тэрмін, чатыры кандыдаты ад Партыі БНФ, вылучаныя Зьездам 9 жніўня, могуць быць не зарэгістраваныя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international