Полацк: Яшчэ не кандыдат, а ўжо на хвалях-FM

2008 2008-08-20T09:52:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газеце “Полацкі веснік” ад 19 жніўня на першай старонцы змешчана рэкламная аб’ява наступнага зместу: “Уважаемые жители Полоцка и Полоцкого района! В пятницу, 22 августа, в 12.00 в эфире радиостанции “Европа Плюс Полоцк” слушайте программу “Гость” с участием заместителя председателя Витебского облисполкома Петра Владимировича ЮЖИКА”.

Улічваючы, што П.У. Южык з’яўляецца прэтэндэнтам у кандыдаты па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28, падобны выступ можна смела разглядаць як перадвыбарную агітацыю, бо раней у гэтай праграме выступалі выключна мясцовыя чыноўнікі. Палачанам упершыню за апошнія два дзесяцігоддзі прапануюць не мясцовага, а “заезжага госця”.

Радыёстанцыя  “Еўропа Плюс Полацк” – адна з  FM-станцый, якую людзі сапраўды слухаюць, бо большасць праграм там мае музычна-забаўляльны характар. Таму выступ на гэтай радыёстанцыі сапраўды пачуюць многія выбаршчыкі, у тым ліку вялікая колькасць моладзі. А для тых, хто па нейкіх прычынах не здолее паслухаць такую важную перадачу, “Полацкі веснік” абяцае расказаць усе падрабязнасці прамога эфіру у наступным нумары.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international