6 траўня са сьпецпрыёмніка-разьмеркавальніка ў Менску на волю выйшлі 8 палітвязьняў

2005 2005-05-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Іх арыштавалі за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 26 красавіка. Сярод іх чацьвёра грамадзянаў Украіны і столькі ж – Беларусі. 26 красавіка затрымалі каля 40 чалавек. Суды арыштавалі 14 грамадзянаў Расеі, 5 – Украіны і 8 беларусаў.

Расейцаў, згодна з пратэстам пракуратуры, адпусьцілі 30 красавіка. Прысуды грамадзянам Украіны гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў. Усім украінскім грамадзянам пасьля адбыцьця пакараньня ў пашпарты паставілі штампы аб забароне ўезду на тэрыторыю Беларусі цягам 5 гадоў і дэпартавалі з краіны.

5аўня дэпартавалі Аляксея Панасюка, якога суд пакараў на 9 сутак арышту. Консул Васіль Сэрдэга на сваім аўтамабілі адвёз хлопца ва Ўкраіну.

Ля брамы спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка сабралася больш за паўсотні чалавек. Сярод іх лідэры апазыцыйных партыяў, некалькі дзесяткаў сяброў “Маладога Фронту” і моладзевага руху “Зубар”, а таксама прадпрымальнікі.

Людзі былі з павязкамі аранжавага колеру на знак салідарнасьці з грамадзянамі Ўкраіны. У гэты дзень скончыўся тэрмін пакараньня 10 сутак арышту для лідэра “Нацыянальнага альянсу” Ігара Гузя, Аляксандра Мафлая і Андрэя Грымалюка. У спэцпрыёмнік запрасілі прадстаўніка ўкраінскай амбасады. Хутчэй за ўсё, каб у яго прысутнасьці паставіць украінцам штампы аб забароне ўезду ў Беларусь і каб дамовіцца, як будзе ажыцьцяўляцца працэдура дэпартацыі.

Андрэя Бокача арыштавалі на 15 сутак. Але яго адпусьцілі датэрмінова, каб разам з паплечнікамі дэпартаваць з Беларусі. Супрацоўнікі ўкраінскай амбасады на сваім транспарце павезьлі хлопцаў ва Ўкраіну. Калі адчынілася брама спэцпрыёмніка і адтуль выехаў аўтамабіль амбасады, людзі пабудавалі “жывы калідор” і ўрачыста праводзілі ўкраінскіх грамадзянаў.

Апрача украінскіх грамадзянаў на волю выйшлі лідэр незарэгістраванай “Партыі Свабоды” Сяржук Высоцкі, сябры “Маладога Фронту” Кірыл Шымановіч, Анатоль Бекасаў, Алег Гнедчык і Сяржук Дзядзюшка. Сяржук Высоцкі трымаў галадоўку.

За кратамі спэцпрыёмніка застаецца актывіст Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. Яго арыштавалі на 12 сутак. Сяржука Лісічонка з камэры забрала машына хуткай дапамогі. Ён знаходзіцца ў шпіталі. (паводле Радыё Свабода)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international