Асвятленне выбараў застаецца «традыцыйным»

2008 2008-08-19T18:16:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дзяржаўныя медыя працягваюць асвятляць выбарчы працэс паводле надзвычай спрошчанай схемы, гэта значыць, не надаючы ніякай ўвагі іншым (акрамя ЦВК і прэзідэнта) суб’ектам», — адзначаецца ў чарговым бюлетэні БАЖ «Асвятленне парламенцкіх выбараў 2008 г. у беларускіх СМІ», які сёння прэзентаваў медыяэксперт Алесь Анціпенка.

Паводле вынікаў маніторынгу, большая цікаўнасць да выбарчай кампаніі існуе з боку недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама з боку інтэрнет-рэсурсаў, якія, акрамя прэзідэнта краіны і цэнтральнай выбарчай камісіі, пачалі надаваць увагу і іншым суб’ектам выбарчага працэсу.

Чарговы бюлетэнь прысвечаны маніторынгу сродкаў масавай інфармацыі за перыяд з 1 па 15 жніўня бягучага году. У аналізаваны перыяд адбывалася вылучэнне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, а таксама ішло стварэнне гэтых камісій.

Трэба адзначыць, што прамежкавыя вынікі маніторынгу 20 сродкаў масавай інфармацыі істотна не адрозніваюцца ад тых, якія былі прэзентаваныя 5 жніўня, падчас першай прэс-канферэнцыі.

Тым не менш, узрасла цікаўнасць да працы самой маніторынгавай групы БАЖ з боку як журналістаў, так і «ўдзельнікаў выбарчага працэсу». На сённяшняй прэс-канферэнцыі прысутнічаў амбасадар, кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску, сп. Ганс Ёхэн Шмідт, а таксама назіральнік АБСЕ Іван Гадарскі.

Прадстаўнікі АБСЕ выказалі цікавасць да вынікаў маніторынгу асвятлення беларускімі медыя парламенцкіх выбараў у краін

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international