20 жніўня адбудзецца прэс-канферэнцыя Аляксандра Казуліна

2008 2008-08-19T18:08:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба палітыка, прэс-канферэнцыя вызваленага палітвязня Аляксандра Казуліна адбудзецца 20 жніўня ўу 11-00 у офісе Партыі БНФ (вул. Машэрава, 8. А) .

Нагадаем, што палітвязень быў вызвалены з калоніі №3 горада Віцебска 16 жніўня. Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь быў арыштаваны за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 года. 13 ліпеня 2006 года Менскі суд прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 год турэмнага зняволення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства