viasna on patreon

Праваабаронца: “Выбары ўжо прадказальныя”

2008 2008-08-19T18:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 Беларускія праваабаронцы падзяліліся з журналістамі сваімі высновамі з назіраньня за першымі этапамі выбарчага працэсу ў Беларусі: фармаваньнем участковых выбарчых камісій, вылучэньнем кандыдатаў і зборам подпісаў за іх.

Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча ў скаладзе выбарчых камісій толькі 0,07% прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, што ставіць пад сумнеў празрыстасьць і дакладнасьць падліку галасоў. “Ужо відавочна, што інфармацыя з камісій адносна галасаваньня будзе для назіральнікаў закрытай і гарантыі ад фальсыфікацый няма. Выбары прадказальныя. Па сутнасьці працэс ужо можна было б спыніць”, -- заявіў праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак мяркуе, што ціск на вылучэнцаў ад дэмакратычных сіл ў камісіі і кандыдата ў дэпутаты падрывае давер да абяцаньняў улады правесьці выбары чэстна. Казаў Алег Гулак і пра такое парушэньне, як ужываньне адміністрацыйнага рэсурсу для фактычнай агітацыі да прадстаўнікоў мясцовых ўладаў яшчэ да выбараў. Праваабаронца зазначыў, што такія факты заўважаныя і з боку прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, але “ў непараўнальна меньшым памеры”.

Падрабязней пра вынікі назіраньня чытайце назьней на сайце “Свабоды” і слухайце ў эфіры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства