Слуханні крымінальнай справы, заведзенай Барысаўскай гарадской пракуратурай у дачыненні да рэдактара газеты "Борисовские новости" Анатоля Букаса, працягнуцца ў судзе г. Барысава 26-га траўня

2005 2005-05-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) адвакат А. Букаса Анжэла Ратнер. Рэдактара абвінавачваюць у паклёпе і абразе галоўнага рэдактара газеты Барысаўскага гарвыканкаму "Адзінства" Веры Пратасевіч.
Анатоль Букас лічыць, што заведзеная супраць яго крымінальная справа - гэта "замова" гарадскіх уладаў Барысава. Рэдактар паведаміў БАЖ, што 6-га траўня перадаў суддзі Алене Самцэвіч шэраг дакументаў, якія тая па яго просьбе далучыла да справы. Сярод іх - некалькі адмоваў Барысаўскага гарвыканкама ўзгадніць размяшчэнне газеты; адмова ў перарэгістрацыі выдання як юрыдычнай асобы; паведамленне ад начальніка Барысаўскага аддзялення "Мінаблсаюздруку" аб скасаванні дамовы на рэалізацыю газеты ў г. Барысаве; ліст ад начальніка Барысаўскага вузла паштовай сувязі з паведамленнем пра спыненне рэалізацыі выдання ў паштовых аддзяленнях Барысава і іншыя паперы.
Нагадаем: 3-га лістапада пракурор г. Барысава В. Шпакоўскi ўзбудзіў крымінальную справу па факце публікацыі ў газеце "Борисовские новости" артыкула Анатоля Букаса "Звезданутый пострел везде поспел, или молчание ягнят", у якім ідзе гаворка пра рэдактара мясцовай афіцыйнай газеты "Адзінства" Веру Пратасевіч. Публікацыя рэдактара "Борисовских новостей" была адказам на тры публікацыі ў афіцыйнай газеце, у якіх яго асоба была прадстаўлена ў негатыўным святле. Спрэчны артыкул з'явіўся ў "Борисовских новостях" яшчэ ў сакавіку, але крымінальная справа была заведзеная толькі ў лістападзе. У студзені 2005 г. пракуратура г. Барысава выдала пастанову аб прыцягненні А. Букаса ў якасці абвінавачанага па справе (па артыкулах 188 і 189 КК РБ).
Слуханні па справе пачаліся ў судзе г. Барысава 29-га красавіка. У той дзень В. Пратасевіч вылучыла таксама зыск аб кампенсацыі маральных стратаў на суму 5 млн. рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international