viasna on patreon

На Міншчыне адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага аб’яднання пенсіянераў

2008 2008-08-18T13:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 жніўня ў Мінскай вобласці адбыўся ўстаноўчы з'езд рэспубліканскага грамадскага аб'яднання беларускіх пенсіянераў "Наша пакаленне".Як паведаміла агенцтву БелаПАН кіраўнік ініцыятыўнай групы па стварэнні арганізацыі Таццяна Зялко, "асноўная мэта арганізацыі — абарона правоў і законных інтарэсаў пенсіянераў, а таксама інфармаванне іх аб падзеях у краіне". Удзел у з'ездзе ўзялі 75 пенсіянераў з Мінска і ўсіх абласцей краіны, апрача Гродзенскай.

Яны прынялі статут і праграму арганізацыі, абралі кіруючыя органы. У праўленне арганізацыі ўвайшлі вядомыя грамадскія актывісты Валерый Шчукін, Таццяна Каспяровіч, Галіна Дамброўская, Алег Гаеўскі, Уладзімір Шакуцін і іншыя. Дакументы на рэгістрацыю арганізацыі будуць пададзены ў Міністэрства юстыцыі да канца жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства