365 прэтэндэнтаў падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

2008 2008-08-19T13:33:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучыліся 365 грамадзянаў.  Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

Ад палітычных партый вылучана 59 чалавек. Найбольшая колькасьць прэтэндэнтаў у кандыдаты ад праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі – 14 чалавек.  Аб'яднаная грамадзянская партыя вылучыла 12 сяброў, апазыцыйная Партыя камуністаў Беларуская – 7, Лібэральна-дэмакратычная партыя Сяргея Гайдукевіча – 7, Партыя БНФ –6, БСДП(Грамада)-5, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці –4, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада –2. Ад Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ і Рэспубліканскай партыі ў кандыдаты вылучаны па адным чалавеку.

41 прэтэндэнт раней зьяўляўся альбо цяпер зьяўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Паводле Мікалая Лазавіка, на гэты момант ніводзін з кандыдатаў не зарэгістраваны, бо праводзіцца праверка пададзеных дакумэнтаў. Рэгістрацыя кандыдатаў працягнецца да 28 жніўня.

Нагадаем, Палата прадстаўнікоў складаецца са 110 дэпутатаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international